Будынак УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ўрачыста адкрылі пасля рэканструкцыі 10 верасня. У абноўленым інтэр'еры ўлічаны ўсе запатрабаванні асабовага складу для камфортнай работы і выканання ўсяго спектра адміністрацыйных працэдур: ад здачы экзаменаў да выдачы вадзіцельскіх пасведчанняў. Былі абсталяваны пакой прыёму грамадзян, канферэнц-зала, сталі ацяпляцца гаражныя боксы для аўтамабіляў. Таксама з'явіўся прэс-цэнтр з новым абсталяваннем. У бліжэйшых планах - стварэнне інтэлектуальнай сцяны на фасадзе.
На здымку: у час цырымоніі адкрыцця.
