Будаўніцтва БелАЭС надало значны імпульс росту энергаспажывання. За кошт выкарыстання электрычнасці для ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаецца камфортнасць пражывання людзей. Істотна выраслі тэмпы будаўніцтва новага электрыфікаванага жылля. У 2021-2025 гадах узведзена больш за 2 млн кв.м агульнай плошчы электрадамоў. У ліку лідараў узвядзення такога віду жылля - Смалявічы, а таксама пасёлак Сонечны Мінскага раёна. Узводзяцца два віды элетрадамоў: выкарыстоўваецца сухое ацяпленне ці індывідуальнае вадзяное. Галоўная перавага электрадамоў - адсутнасць цепластрат і саміх цеплатрас.На здымку: работа электрычных прыбораў у электрадоме ў Смалявічах.
