12 сакавіка ў Брэсце пагранічнікам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ключы ад арэндных кватэр. Шматпавярховы дом, у якім паселяцца 48 сем'яў пагранічнікаў, пабудавалі ў паўднёва-заходняй частцы абласнога цэнтра. Ключы ад арэнднага жылля атрымалі ваеннаслужачыя-кантрактнікі, прапаршчыкі і афіцэры. Яны паселяцца ў адна-, двух- і трохпакаёвых кватэрах з аддзелкай. У доме і на тэрыторыі створана безбар'ернае асяроддзе, добраўпарадкавана асобнае памяшканне для захоўвання дзіцячых калясак, прадугледжана месца для веласіпедаў.
На здымку: арэндная кватэра.