У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" у Дзень Незалежнасці сабраліся тысячы брастаўчан і гасцей горада. На плошчы Цырыманіялаў адбыўся мітынг і ўскладанне кветак да Вечнага агню, прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання памяць герояў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Радзімы. На заканчэнне мерапрыемства пад акампанемент зводнага аркестра ўрачыстым маршам прайшлі воіны Брэсцкага гарнізона, пагранічнікі, супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, МНС, кадэты і выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў. Таксама ў мемарыяльным комплексе 3 ліпеня Кодэкс гонару дзяржаўных грамадзянскіх служачых прынялі супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі. У Брэсце працягам свята стала выстаўка ваеннай тэхнікі каля Лядовага палаца і канцэртная праграма.На здымку: на выстаўцы ваеннай тэхнікі.
