Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:04 16 красавіка 2021

Больш за 500 школьнікаў і педагогаў Віцебска адправіліся ў марафон "Аўтапоезд памяці"

16 красавіка ў 7.00 на плошчы Перамогі ў Віцебску адбыўся мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да Вечнага агню ўдзельнікамі марафону "Аўтапоезд памяці".

Усяго да марафону, прысвечанага Году народнага адзінства, далучацца больш за 3 тыс. школьнікаў і педагогаў Віцебска. Галоўная мэта - выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і моладзі, развіццё і паглыбленне ведаў аб гісторыі і культуры Беларусі. Арганізуюць мерапрыемства Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, турысцка-інфармацыйны цэнтр "Ілва". У праграме - наведванне мемарыяльнага комплексу "Шунеўка" на месцы спаленай вёскі ў Докшыцкім раёне. Шунеўку называюць роднай сястрой Хатыні: гэты населены пункт быў сцёрты з твару зямлі карнікамі 22 мая 1943 года.

На здымку: падчас мітынгу-рэквіема.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі