Як расказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Шапіра, з кожным годам удзельнікаў універсіяды становіцца ўсё больш. "Гэта прэстыжнае рэспубліканскае спаборніцтва, удзел у якім прымаюць студэнты ВНУ нашай краіны, - адзначыў ён. - У бягучым годзе ў Магілёў прыехалі прадстаўнікі больш як 20 ВНУ з усіх куткоў краіны".
На здымку: у час спаборніцтваў.