У Ваенным камісарыяце Мінскай вобласці адбылася ўрачыстая адпраўка прызыўнікоў на воінскую службу. Больш за 130 маладых людзей цэнтральнага рэгіёна накіраваны на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Яны папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый і Мінскай ваеннай камендатуры.
На здымку: падчас цырымоніі адпраўкі прызыўнікоў на воінскую службу.