Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:38 20 мая 2022

Больш за 100 удзельнікаў сабраў бізнес-форум "Гомель-Бранск"

Больш за 100 удзельнікаў сабраў 20 мая першы рэгіянальны бізнес-форум "Гомель-Бранск" у беларускім горадзе над Сожам. Адкрыты дыялог аб супрацоўніцтве вядуць кіраўнікі рэгіёнаў - старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, прадстаўнікі ўлады, бізнес-колаў, гандлёва-прамысловых палат.

Цікавасць да форуму выказалі звыш 20 кампаній расійскага рэгіёна. Каля 20 гомельскіх арганізацый прадстаўляюць сваю прадукцыю на выстаўцы - будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі, кандытарскія вырабы, малочную прадукцыю, тавары лёгкай прамысловасці і іншае. Падчас форуму прэзентуюць эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Гомельскай вобласці, а таксама прыярытэтныя праекты. Гасцям форуму прапаноўваюць звыш 300 інвестыцыйных пляцовак для бізнесу - гэта і аб'екты нерухомай маёмасці, і асобныя зямельныя ўчасткі з інфраструктурай.

На здымку: Аляксандр Багамаз і Іван Крупко.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі