На плошчы Перамогі ў Віцебску больш за 100 міліцыянераў прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме 22 чэрвеня ў 4 раніцы. Да манумента ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны міліцыянеры ўсклалі вянкі, запаленыя лампады і мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых за свабоду Радзімы.
На здымку: каля манумента ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.