Старшынёй Беларускай партыі "Белая Русь" выбрана Вольга Чамаданава. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі "Белая Русь" з удзелам дэлегатаў ІІІ З'езда партыі. Пасяджэнне Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі "Белая Русь" прайшло 28 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Раней партыю ўзначальваў Алег Раманаў.
На здымку: Вольга Чамаданава.
