Беларускія спартсмены заваявалі чарговыя залатыя медалі па баскетболе 3х3 на VIII Міжнародных гульнях "Дзеці Азіі" ў Якуцку. У фінале спаборніцтваў дзяўчат беларуская каманда ва ўпартай барацьбе абыграла саперніц з Уральскай федэральнай акругі з лікам 14:9. У вырашальнай сустрэчы юнацкіх спаборніцтваў беларуская каманда перайграла зборную Узбекістана з рэзультатам 11:5.
На здымку: у час фінальнага матчу.