20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавала студэнцкая юрыдычная алімпіяда. У вочных турах у асабістым першынстве спаборніцтвы пазмагаюцца 40 студэнтаў 2-4 курсаў і 12 каманд. Гэта студэнты БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ГрДу імя Янкі Купалы, ГДУ імя Францыска Скарыны, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Вынікі спаборніцтва падвядуць 22 сакавіка, дзе назавуць пераможцаў і прызёраў алімпіяды.
На здымку: у час адкрыцця алімпіяды.