25 лістапада маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр выступіў у Белдзяржфілармоніі і прымеркаваў сваю праграму да 185-годдзя з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета ў выкананні аркестра прагучаў адзін з самых выконваемых у свеце твораў - Пятая сімфонія Пятра Чайкоўскага. Акрамя таго, упершыню ў Беларусі прадставілі музычна-паэтычны твор "Рэквіем. Вечная слава героям" паводле аднайменнай паэмы Роберта Раждзественскага на музыку сучаснага расійскага кампазітара Кузьмы Бадрова.На здымку: у час канцэрта.
