Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:43 10 студзеня 2019

Ірына Крыўко фінішавала 5-й у спрынце на этапе КС па біятлоне ў Оберхофе

Беларуская спартсменка Ірына Крыўко паказала пяты вынік у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе (Германія).

Ірына Крыўко пераадолела дыстанцыю без штрафаў за 22 мин 56,2 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася італьянка Ліза Вітоцы - 22 мін 34,6 сек. Сярэбраны медаль дастаўся францужанцы Анаіс Шэвалье (22 мін 39,9 сек), бронзавую ўзнагароду заваявала спартсменка са Швецыі Хана Эберг (22 мін 49,6 сек).

На здымку: Ірына Крыўко.

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі