Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні аб'ёмаў знешняга гандлю з Растоўскай
вобласцю. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Гродзенскага
аблвыканкама Юрый Валяваты ў час пасяджэння рабочай групы па
супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю РФ. У рамках мерапрыемства бакі падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю на 2026-2028 гады.
На здымку: у час падпісання дакументаў.
