Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 14 лістапада сустрэўся з міністрам абароны Узбекістана Бахадзірам Курбанавым.
На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-ўзбекістанскага ўзаемадзеяння, у тым ліку асноўныя вынікі ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, былі абмеркаваны перспектыўныя праекты з удзелам ваенных ведамстваў і прадпрыемстваў абароннай прамысловасці дзвюх краін.
На здымку: дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.