
Беларусь і Аман 19 мая падпісалі міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях. Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі. Яны і сталі сустаршынямі сумеснага камітэта.
На здымку: у час цырымоніі падпісання.