Фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" прайшоў у Нясвіжскім замку з 14 па 16 чэрвеня. Для гледачоў была падрыхтавана маштабная забаўляльная праграма: канцэрты розных музычных жанраў, опера, балет, прагулкі па старадаўніх вулачках і многае іншае. 14 чэрвеня на фестывальным вечары была прадстаўлена легенда аб помслівых нявестах з замагільнага свету - балет "Жызэль" у пастаноўцы галоўнага балетмайстра тэатра заслужанага артыста Расіі Ігара Колба.
На здымку: у час балета "Жызэль".