"Бабровым месяцам" называюць супермесяц, які бывае менавіта ў лістападзе. Месяц уваходзіць у фазу поўні, а таксама аказваецца бліжэй да Зямлі, з-за чаго выглядае ярчэйшым і большым, чым звычайна. Гэту прыродную з'яву назвалі так індзейскія плямёны. Справа ў тым, што ў трэці месяц восені бабры пачынаюць падрыхтоўку да зімы: робяць запасы ежы, будуюць плаціны. Таксама магчымая прычына звязана з паляваннем на гэтых жывёл, якое аблягчаў яркі месяц. Бабры актыўныя менавіта ў цёмны час сутак. На здымку: месяц у Гродне.
