12 чэрвеня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь азербайджанская дэлегацыя на чале са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай наведала Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Дэлегацыю суправаджала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У час экскурсіі Сагібе Гафаравай падарылі кнігу пра герояў-абаронцаў Беларусі родам з Азербайджана і беларускую дзіцячую кнігу пра Азербайджан.
На здымку: старшыня Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагіба Гафарава, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін