
Рэспубліканскі форум "Моладзь - за адраджэнне вёскі" сабраў у Горках амаль 650 удзельнікаў. Мерапрыемства праходзіць на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Праграму форуму адкрыў мітынг-рэквіем каля помніка выкладчыкам, студэнтам, рабочым і служачым БДСГА з ускладаннем кветак і мінутай маўчання. Асноўным мерапрыемствам вялікай маладзёжнай сустрэчы стала дыялогавая пляцоўка з удзелам выканаўчай улады, прафсаюзаў, студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю.
На здымку: у час работы форуму.