Беларуская плыўчыха Аліна Змушко стала фіналісткай XXXIII летніх
Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 100 м брасам. На стадыі 1/2 фіналу на сотні брасам у
жанчын выступілі 16 лепшых спартсменак па выніках ранішняй кваліфікацыі.
Аліна Змушко была прадстаўлена ў першым паўфінале, дзе заняла другое
месца з рэзультатам 1 мін 05,93 сек., што дало магчымасць ёй непасрэдна
прабіцца ў фінал.
На здымку: Аліна Змушко.