Дзеючы бронзавы прызёр чэмпіянату свету і чэмпіён Еўропы спаборнічаў на Гульнях у катэгорыі да 102 кг. Пасля першага практыкавання наш спартсмен ішоў на чацвёртым месцы, уступаючы два кілаграмы трэцяй пазіцыі і тры - першай. У штуршку беларус выканаў паспяховыя спробы на 214 і 219 кг, але вага 228 кг Ціханцову не пакарылася. Тым не менш набранай сумы 402 кг хапіла, каб стаць бронзавым прызёрам.
На здымку: Яўген Ціханцоў.