Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай няўдачна пачала выступленні на ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. 29 ліпеня ў дзённай праграме брастаўчанка прыняла ўдзел у папярэдніх заплывах на стаметроўцы на
спіне. З'яўляючыся прадстаўленай у мацнейшым пятым заплыве, Настасся
паказала рэзультат 1 мін 00,94 сек і заняла сёмае месца. У агульнай табліцы час Шкурдай аказаўся 20-м сярод 36 дзяўчат, у паўфінал прайшлі лепшыя шаснаццаць.
На здымку: у час спаборніцтваў.