Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў няўдала
стартаваў на алімпійскім турніры. 9 жніўня ў першай схватцы вагавой катэгорыі да 74 кг Кадзімагамедаў ва
ўпартай барацьбе ўступіў Разамбеку Жамалаву з Узбекістана. У 1/8 фіналу
ўзбекскі барэц будзе сапернічаць з прадстаўніком Славакіі Таймуразам
Салказанавым.
На здымку: у час схваткі.