Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў удала стартаваў
на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Адзіны прадстаўнік нашай каманды па грэка-рымскай барацьбе
выступае ў вагавой катэгорыі да 97 кг. На алімпійскім турніры
Хаслаханаў пасеяны пад другім нумарам сярод 16 удзельнікаў, у першым
крузе яму процістаяў грузінскі атлет Роберт Кабліяшвілі. Першы
трохмінутны адрэзак Абубакар выйграў з мінімальнай перавагай (1:0), але ў
другой палавіне перавага беларуса сумненняў ужо не выклікала - у выніку
перамога з лікам 9:1.
На здымку: беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў.