Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыбыў з афіцыйным візітам у Манголію. Ва Улан-Батары Сяргей Алейнік 15-16 сакавіка правядзе перагаворы з
кіраўніцтвам краіны, сваім мангольскім калегам, а таксама з кіраўнікамі
галіновых ведамстваў і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Галоўнай тэмай
двухбаковых сустрэч стане актывізацыя двухбаковага супрацоўніцтва ў
палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
На здымку: міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у час прыбыцця.