Запаветныя падарункі атрымалі асаблівыя дзеці на абласной "Ёлцы жаданняў" у Гродне, якая стала завяршальным мерапрыемствам дабрачыннай акцыі Чырвонага Крыжа. У абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі маленькія ўдзельнікі акцыі запалілі святочную ёлку, паразмаўлялі з Дзедам Марозам і Снягурачкай, паглядзелі навагодні паказ і атрымалі загаданыя падарункі, якія ім уручылі члены прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.На здымку: член прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Лілія Навіцкая ў час віншавання дзяцей.
