Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:25 21 верасня 2018

Акцыя ДАІ да Міжнароднага дня без аўтамабіля прайшла ў Маскоўскім раёне Мінска

Напярэдадні Дня без аўтамабіля, які штогод праходзіць 22 верасня, супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска і школьнікі СШ №83 заклікаюць аўтамабілістаў далучыцца да гэтай экалагічнай акцыі. Адзін з прыпынкаў Маскоўскага раёна зрабілі экспазіцыяй малюнкаў, выкананых школьнікамі. Вадзіцелі, спыненыя супрацоўнікамі ДАІ, атрымалі лістоўкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, а тыя з іх, якія паабяцалі пакінуць аўтамабіль дома і стаць пешаходамі або веласіпедыстамі на адзін дзень, атрымалі ў падарунак святлоадбівальныя элементы.

На здымку: вучні сярэдняй школы №83 імя Жукава і старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС маёр міліцыі Любоў Трапашко ў час акцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі