Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:44 06 красавіка 2020

Ахоўныя экраны для медыкаў ствараюць на 3D-прынтарах у тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы

Вытворчасць ахоўных пластыкавых экранаў арганізавалі ў навукова-тэхналагічным парку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У вытворчасці задзейнічаны чатыры 3D-прынтары тэхнапарка, на якіх адліваюцца элементы мацавання. Сам экран вырабляецца па тэхналогіі лазернай рэзкі. Цяпер заяўкі на ахоўныя экраны паступаюць з медустаноў усёй вобласці: попыт перасягнуў 1 тыс. экзэмпляраў.

У 2018 годзе пад патрэбы парка быў рэканструяваны адміністрацыйны будынак плошчай каля 1 тыс. кв.м па вул.Гаспадарчай у Гродне. Цяпер побач з першым будынкам актыўна будуецца другая чарга. Плошча новага аб'екта складзе каля 6 тыс. кв.м.

На здымку: дырэктар тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Васілевіч дэманструе ахоўны экран, створаны з выкарыстаннем тэхналогій 3D-друку

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі