Фінал рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства" адбыўся 11 лістапада ў Мінску ў прыходзе храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых радасць". У акцыі прынялі ўдзел валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікі вядучых канфесій Беларусі. Пачалося мерапрыемства з малітвы "Сіла ў адзінстве: малітва за Беларусь, яе мінулае і будучае". Таксама ў рамках адкрыцця адбылася алічбоўка храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых радасць". Па яшчэ адной традыцыі валанцёраў БРСМ, моладзь прыняла ўдзел у працоўнай акцыі "Сіла адзінства", у выніку якой "Сад Надзеі" ў памяць пацярпелых у аварыі на ЧАЭС быў дапоўнены высаджанай алеяй "Адзінства і стварэння".На здымку: сакратар ЦК БРСМ Павел Алекса, епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.
