Віцебск узнік ля зліцця дзвюх рэк - Заходняй Дзвіны, якая нясе свае воды ў Балтыйскае мора, і Віцьбы, якая і дала назву гораду. Яго багатая гісторыя налічвае дзясяткі стагоддзяў. Сёння сучасны Віцебск - гэта адзін з буйнейшых індустрыяльных цэнтраў краіны, горад з развітой прамысловасцю, навукай і культурай. Вуліцы і плошчы горада ўпрыгожваюць помнікі архітэктуры і манументальнага мастацтва, якія і цяпер надаюць старажытным вуліцам горада над Дзвіной прыгажосць і непаўторнасць.
На здымку: на вуліцах горада.