Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:03 20 кастрычніка 2021

Адаптыўная гульнявая пляцоўка адкрылася ў Старых Дарогах у рамках праекта "Крылы шчасця"

У рамках дабрачыннага праекта "Крылы шчасця" 20 кастрычніка ў Старых Дарогах адбылося адкрыццё спецыяльнай адаптыўнай гульнявой пляцоўкі, а таксама інклюзіўнай прасторы, у якой будуць працаваць гурткі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Ініцыятарам выступіла кампанія "СК хайнікс мемары салюшнс Усходняя Еўропа", рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Гульнявая пляцоўка створана для выхаванцаў Старадарожскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Акрамя гульнявой пляцоўкі на базе інклюзіўнай прасторы адкрылася таксама арт-студыя, у якой пад кіраўніцтвам творчага педагога хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі развіцця будуць раскрываць свае таленты, спасцігаць розныя тэхнікі прыкладнога мастацтва.

На здымку: падчас адкрыцця пляцоўкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі