Азнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі беларускіх вучоных для
касманаўтыкі, на свае вочы ўбачыць макет антарктычнай станцыі, а таксама
лінейку прадукцыі здаровага харчавання можна на выстаўцы Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі "Погляд за гарызонт", якая адкрылася на пляцоўцы
ААТ "Беларуськалій" у рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі
"Марафон адзінства". Яна праходзіць 3-4 студзеня ў Салігорску.
На здымку: на выстаўцы.