Абноўлены сквер энергетыкаў адкрылі ў Хойніках. За час маштабнай мадэрнізацыі ў скверы, які быў узведзены ў Хойніках у знак прызнання заслуг многіх пакаленняў работнікаў энергетычнай галіны і іх укладу ў развіццё раёна, з'явіліся гранітныя ўваходныя групы, камфортныя лаўкі, малыя архітэктурныя формы, сучаснае асвятленне, абноўленыя пешаходныя дарожкі, пашырана дзіцячая пляцоўка. Абноўлены сквер, які стаў адным з падарункаў для мясцовых жыхароў напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, размешчаны па вул. 70 год Кастрычніка райцэнтра.На здымку: у час прагулкі па абноўленым скверы Энергетыкаў у Хойніках.
