18 мая ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё абноўленага будынка ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў.
На здымку: у абноўленым будынку ДАІ.