Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:00 19 чэрвеня 2021

Абноўленую алею герояў адкрылі паблізу Брэсцкай крэпасці

Абноўленую мемарыяльную алею "Іх імёнамі названы вуліцы Брэста" адкрылі 18 чэрвеня ў абласным цэнтры. Паблізу мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" на вул. Зубачова ўстаноўлена 13 стэл з чырвонага і чорнага граніту з падсветкай у цёмны час сутак. На іх размешчаны 24 бронзавыя барэльефы ўдзельнікаў першых баёў пад Брэстам летам 1941-га і яго вызваліцеляў у ліпені 1944-га, падпольшчыкаў і партызан, дзеячаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц горада.У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва горада, ветэраны, кадэты, моладзь.

На здымку: падчас цырымоніі адкрыцця алеі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі