У скверы Мулявіна 3 верасня адзначылі 55-годдзе ансамбля "Песняры" з удзелам дачок Уладзіміра Мулявіна і былых удзельнікаў групы. Легендарны ансамбль "Песняры" з'явіўся 55 гадоў таму ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Прыйшлі на сустрэчу і паклоннікі групы. Завяршылася мерапрыемства выкананнем папуры з твораў "Песняроў". Прагучалі знакавыя "Касіў Ясь канюшыну", "Белоруссия", "Беловежская пуща" і многія іншыя.
На здымку: гітарыст-віртуоз, заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Ткачэнка.