Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:40 03 красавіка 2024

"100 ідэй для Беларусі". Навука і інавацыі дапамагаюць навучэнцам каледжаў задаваць тэхнічныя трэнды

"100 ідэй для Беларусі". Навука і інавацыі дапамагаюць навучэнцам каледжаў задаваць тэхнічныя трэнды Цікавасць да новых вынаходстваў і распрацовак дзецям прывіваюць ва ўстановах адукацыі. Яскравы прыклад такой паспяховай работы - Магілёўскі электратэхнічны каледж, дзе ўжо завяршае сваё навучанне 18-гадовы Мікіта Калістратаў. Малады чалавек дасягнуў высокіх вынікаў у тэхнічнай творчасці. На яго рахунку ўжо запатэнтаваны ачышчальнік для паветра, а ў бліжэйшы час з'явіцца яшчэ адзін патэнт - ён у гэтым годзе распрацаваў і прадставіў самазараджальны электрамабіль. З гэтай распрацоўкай Мікіта прайшоў усе этапы конкурсу "100 ідэй для Беларусі" і стаў пераможцам у фінале ў сваёй намінацыі.

На здымку: Мікіта Калістратаў.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі