У Магілёве і Брэсце пройдуць матчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія
вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, - "Днепр" прыме дзяржынскі
"Арсенал". У першым туры абедзве каманды пацярпелі паражэнне:
магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай "Славіі" (0:2), а футбалісты
"Арсенала" ўступілі ў Мінску жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗу" (0:1).