Пяцёра беларускіх дзюдаістаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі
На кантынентальным форуме выступяць больш за 400 атлетаў з 48 краін, у
тым ліку пяцёра прадстаўнікоў беларускай каманды. За тры спаборніцкія
дні дзюдаісты разыграюць 14 камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і
жанчын).