Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Персоны
Усе персоны

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў в.Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе - Мінскую ВПШ. Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе інжынерам тэхаддзела інстытута "Мінскпраект". У 1972-1973 гг. служыў у арміі.

У 1973-1974 гг. - інжынер водаправоднай станцыі "Дражня" ўпраўлення "Водаканал", начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння. У 1974-1977 гг. - галоўны інжынер Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння, галоўны інжынер Дырэкцыі па ўзвядзенню збудаванняў воднай гаспадаркі вытворчага аб'яднання "Мінскводаканал". У 1977-1983 гг. - галоўны інжынер, начальнік упраўлення прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінскага гарвыканкама.

У 1983-1985 гг. - старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1985-1986 гг. - сакратар Мінскага гаркама КПБ.

У 1986-1990 гг. - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1990-1991 гг. - намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэта БССР па эканоміцы і планаванню.

У 1991-1994 гг. - першы намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1994-1995 гг. - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1995-2001 гг. - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэннях. У 2001-2010 гг. - Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010-2014 гг. - прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Член Савета Рэспублікі са снежня 2014 года. Са студзеня 2015 года - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Топ-навіны

Лукашэнка патрабуе звярнуць сур'ёзную ўвагу на якасць уборкі ўраджаю і ўтрыманне тэхнікі
Лукашэнка ў бліжэйшы час плануе наведаць Гомельскую вобласць
Нафтаправод Унеча-Полацк ачышчаны ад бруднай нафты
МАРГ: спагнанне платы за самавываз тавараў з пунктаў выдачы інтэрнэт-магазінаў неправамерна
Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі беларускіх яблыкаў
Навацыі ў Працоўным кодэксе пашыраць сацыяльна-працоўныя гарантыі работнікаў - Мінпрацы
Цэнтральныя банкі Беларусі і Расіі абмеркавалі эканоміку і грашова-крэдытную палітыку ў дзвюх краінах
Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы па водных лыжах
Важная роля Беларусі ва ўмацаванні бяспекі адзначана на сустрэчы Руху недалучэння
БелАЭС звязалі з энергасістэмай яшчэ дзвюма новымі высакавольтнымі лініямі
МУС і МАМ правядуць інфармацыйную кампанію па барацьбе з гандлем людзьмі
Беларускія школьнікі заваявалі серабро на міжнародных алімпіядах па матэматыцы і біялогіі
Урад Беларусі зацвердзіў парадак узаемадзеяння дзяржорганаў пры імпарце нафтапрадуктаў з РФ
Мінтранс распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года
Прадстаўнікі расійскага бізнесу прапануюць унесці змяненні ў тэхрэгламенты ЕАЭС па малочных прадуктах
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Рашэнне аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пакуль не дасягнута з-за пазіцыі мабільных аператараў
Мінпрыроды прапануе абмеркаваць праект паправак у Кодэкс аб нетрах
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
У ВНУ Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты