Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 лютага 2020, 16:18
Дзмітрый Шаўцоў

Зарплата ў сістэме аховы здароўя павінна пастаянна расці

Дзмітрый Шаўцоў
Галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў

Зарплата ў сістэме аховы здароўя павінна пастаянна расці. Такое меркаванне выказаў галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў Дзмітрый Шаўцоў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Як урач і як грамадскі дзеяч я прыхільнік таго, каб зарплата ў сістэме аховы здароўя пастаянна расла. Медыцына - складаная сфера, у яе паступаюць найбольш адораныя абітурыенты, тут адзін з самых высокіх узроўняў падрыхтоўкі і адказнасці. Таму меры дзяржавы па стымуляванні росту зарплаты намі заўсёды вітаюцца", - лічыць Дзмітрый Шаўцоў.

У той жа час, дадаў ён, не трэба зыходзіць з таго, што медыцына - бюджэтная сфера, а таму чакаць, калі яна будзе напаўняцца грашамі ад падаткаў. Важна і самім працаваць лепш: удасканальвацца, павышаць сваю эфектыўнасць.

Таксама Дзмітрый Шаўцоў пракаменціраваў праблему "ўцечкі мазгоў". "Няма ніякай "уцечкі мазгоў" - ёсць міграцыя. "Уцечка мазгоў" мае на ўвазе масавы адток спецыялістаў з канкрэтнай галіны з далейшым выездам за межы краіны. У нас жа ёсць міграцыя, якая заўсёды была і заўсёды будзе. Ёсць тыя, хто едзе на работу па кантракце і вяртаецца пасля яго заканчэння. Ёсць тыя, хто едзе на стажыроўкі, спецыялізацыі, на пастаяннае месца жыхарства. Нарэшце, бываюць, на шчасце нячаста, спробы перакупіць нашых спецыялістаў. Але пры гэтым ёсць і пэўная колькасць урачоў, якія гэтак жа прыязджаюць на работу да нас. Значыць, гэта нармальны працэс міграцыі, але ніяк не ўцечкі", - сказаў ён на заканчэнне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі