Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Вадзім Іпатаў

Закон аб дзяржслужбе адаптуюць пад аптымізаваны дзяржапарат Беларусі

Меркаванні 22.10.2019 | 15:15
Вадзім Іпатаў Вадзім Іпатаў Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі

Закон аб дзяржаўнай службе ў Беларусі адаптуюць пад дзяржапарат, які ў час аптымізацыі ўдалося асучасніць, зрабіць кампактным. Аб гэтым заявіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (НЦЗПД) Вадзім Іпатаў у час міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўная служба: сучасны стан і перспектывы развіцця" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Іпатаў адзначыў, што ў 2013-2017 гадах у Беларусі ў два этапы аптымізавалі дзяржаўны апарат. "Была праведзена сур'ёзная работа. У краіне склаўся сучасны кампактны дзяржапарат, склад якога налічвае каля 37 тыс. чалавек. Дзеючы закон аб дзяржаўнай службе мае патрэбу ў адаптацыі пад яго", - сказаў дырэктар НЦЗПД. Дакумент пераглядаецца з улікам практыкі прымянення, а таксама ў сувязі з неабходнасцю вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі развіцця інстытута дзяржаўнай службы ў змененых сацыяльных і эканамічных умовах.

"Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб прававое рэгуляванне дзяржаўнай службы адпавядала самым высокім стандартам з улікам нацыянальных асаблівасцей", - падкрэсліў Вадзім Іпатаў. Асаблівасці ж заключаюцца ў стабільнасці палітычнага ладу і згаданай кампактнасці дзяржаўнага апарату. "Гэтым абумоўлена тое, што не ўсе тыя інструменты, якія існуюць у іншых краінах, у поўнай меры могуць быць прыменены ў беларускіх умовах. Напрыклад падзел дзяржаўных пасад на палітычныя і адміністрацыйныя", - растлумачыў дырэктар НЦЗПД.

Ён расказаў аб асноўных праблемах, вырашэннем якіх займаецца спецыяльна створаная рабочая група. У абноўленым законе аб дзяржслужбе трэба адысці ад вялікай колькасці адсылачных, бланкетных норм. У дзеючым іх больш за 100, і гэта негатыўна ўплывае на паўнату і якасць прававога рэгулявання. Спецыялісты таксама канкрэтызуюць нормы, якія датычацца службовай дысцыпліны дзяржслужачых. "Дзеючае заканадаўства аб дзяржслужбе абавязвае дзяржслужачага выконваць культуру паводзін, іншыя нормы службовай этыкі. Пры гэтым за невыкананне гэтага абавязку прадугледжана дысцыплінарная адказнасць. Разам з тым застаецца незразумелым, што канкрэтна маецца на ўвазе пад нормамі службовай этыкі, паколькі адсутнічае іх дакладнае замацаванне. Гэта прыводзіць да розначытання пры прымяненні норм заканадаўства на практыцы", - канстатаваў Вадзім Іпатаў. Акрамя таго, выпрацоўваецца комплекс дадатковых сацыяльна-прававых гарантый, сувымерных з абавязкамі і адказнасцю, што ўскладаюцца на дзяржслужачых.

Дырэктар НЦЗПД выказаў упэўненасць, што ў час канферэнцыі ў Мінску будуць выпрацаваны рэкамендацыі, якія рабочая група зможа выкарыстаць для фарміравання норм новага закона.

Канферэнцыя праходзіць 22-23 кастрычніка. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў і навуковай супольнасці Беларусі, эксперты і вучоныя з краін Еўропы і Азіі. Мэта форуму - абмеркаванне падыходаў да развіцця інстытута дзяржаўнай службы ў сучасных умовах на аснове перадавога айчыннага і замежнага вопыту.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.