Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 верасня 2020, 10:50
Васіль Гурскі

Заклікі да нявыплаты падаткаў і ЖКП - сацыяльна-эканамічная дыверсія

Васіль Гурскі
Дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук

Заклікі да нявыплаты падаткаў і жыллёва-камунальных паслуг з'яўляюцца сацыяльна-эканамічнай дыверсіяй. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Васіль Гурскі.

"Заклікі да забастовак, нявыплаты падаткаў і камунальных плацяжоў накіраваны на разбурэнне існуючай эканамічнай сістэмы ў краіне, на тое, каб пасеяць хаос. Гэта сацыяльна-эканамічная дыверсія. Калі такія заклікі хтосьці падтрымае, гэта можа прывесці да скарачэння даходаў бюджэту і росту расходаў на датаванне камунальных службаў. Гэта значна ўскладніць работу бюджэтных арганізацый, перш за ўсё ўстаноў адукацыі і аховы здароўя. Гэта нашы дзеці не змогуць паўнацэнна вучыцца. Гэта да нас не паспее даехаць хуткая дапамога. Гэта ў нашым доме не вывезуць смецце і адключаць гарачую ваду або ацяпленне. Магчыма, тых, хто агучвае такія заклікі, гэта не хвалюе", - сказаў Васіль Гурскі.

На яго думку, тыя, хто стаіць за гэтымі заклікамі, разлічваюць на тое, што беларусы адчуваюць сябе абароненымі і прывыклі, што сацыяльныя гарантыі маюць прыярытэт над рыначнымі прынцыпамі. "У еўрапейскіх краінах і ЗША нявыплата падаткаў з'яўляецца адным з самых сур'ёзных злачынстваў, якое караецца вялікімі штрафамі і турэмнымі тэрмінамі. А нявыплата камунальных плацяжоў ва ўмовах рыначных адносін прыводзіць да страты жылля", - адзначыў эксперт.

Васіль Гурскі падкрэсліў, што такія заклікі - далёка не бяскрыўдная рыторыка. "Гэта сур'ёзная зброя, здольная нанесці істотны ўрон нашай эканоміцы і нам самім, - заявіў ён. - Разважлівым людзям незалежна ад палітычных перакананняў трэба захаваць пачуццё адказнасці за сваю сям'ю і за сваю краіну. Парадак у дзяржаве неабходна захаваць любой цаной. Толькі ва ўмовах парадку можна разабрацца ў сітуацыі, знайсці канструктыўны спосаб вырашэння існуючых праблем".

"Кіруючыся разважлівасцю і нацыянальнымі інтарэсамі, не разбураючы, а паляпшаючы, неабходна прадаўжаць будаваць прыгожую і чыстую, стабільную і мірную Беларусь. Менавіта такі вобраз стаў візітнай карткай нашай краіны ва ўсім свеце. Менавіта такой мы яе любім і хочам захаваць для сябе і сваіх дзяцей", - рэзюмаваў эксперт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі