Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны
Вадзім Богуш

Заказчыкаў кадраў трэба ўключаць у абнаўленне ІТ-тэхналогій ВНУ

Меркаванні 30.05.2018 | 14:11
Вадзім Богуш Вадзім Богуш Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі

Заказчыкаў кадраў трэба ўключаць у абнаўленне ІТ-тэхналогій ВНУ. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў 30 мая рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш на палях навукова-практычнай канферэнцыі "Лічбавая трансфармацыя адукацыі" ў Мінску.

Вадзім Богуш выступіў адным з асноўных дакладчыкаў, даўшы азначэнне таму, што ўключае ў сябе лічбавая трансфармацыя адукацыі і ад чаго яна залежыць. "Размова ідзе аб знешніх умовах, у якіх даводзіцца жыць кожнаму чалавеку, звязаных са змяненнем лічбавага поля, узнікненнем новых каналаў камунікацыі, варыянтаў прафесійнай падрыхтоўкі. Гэта тыя рэчы, якія аказваюць уплыў не толькі на магчымасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, але і на ўмовы жыцця чалавека", - растлумачыў Вадзім Богуш.

Укараненне лічбавых тэхналогій у вучэбны працэс, на яго думку, - адна з найбольш простых рэчаў. "Лічбавізацыя ў цэлым ідзе вялікімі тэмпамі. Больш праблемная задача - каб сучаснае інфармацыйнае асяроддзе падтрымлівалася ў актуальным стане. У вышэйшай школе гэты механізм не можа быць эфектыўным, калі мы не будзем уключаць заказчыкаў кадраў у працэс, - упэўнены Вадзім Богуш. - Пранікненне павінна быць глыбокім. Усе тэхнаінавацыі павінны прыходзіць ва ўніверсітэт максімальна хутка. А распрацоўкі ўніверсітэта - максімальна хутка ісці на прадпрыемствы. Падтрыманне гэтага сучаснага ўзроўню - задача, якую трэба вырашаць абавязкова з заказчыкамі кадраў".

Што датычыцца школ, то тут разлік будзе рабіцца, відавочна, на дзяржаўна-прыватнае партнёрства. Для гэтага рыхтуецца адпаведная заканадаўчая база. "З іншага боку, ёсць сур'ёзныя напрацоўкі, звязаныя са стварэннем інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, якое было б даступнае, бяспечнае і цікавае ўсім удзельнікам працэсу", - рэзюмаваў ён.

На думку Вадзіма Богуша, канферэнцыя па гэтай тэматыцы з'яўляецца адным з першых крокаў у працэсе лічбавай трансфармацыі адукацыі. Таму пакуль яна прызначана не даваць адказы, а фармуляваць пытанні.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.