Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 верасня 2020, 18:48
Леанід Заяц

За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа нашых грамадзян

Леанід Заяц
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная, цяжкая і якасная работа нашых грамадзян. Я хачу павіншаваць і падзякаваць усім аграрыям Магілёўскай вобласці за гэты багаты каравай і асабісты ўклад кожнага ў жніво, - адзначыў Леанід Заяц. - У бягучым годзе ў нас высокія паказчыкі. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,4 ц/га, гэта на 7 ц больш, чым у 2019-м. Пяць раёнаў вобласці ўжо завяршылі ўборку. Практычна ўсе раёны паклалі ў засекі на 10-80 працэнтаў збожжа больш, чым у мінулым годзе. Упэўнены, такі багаты ўраджай стане надзейным падмуркам для захавання і развіцця эканомікі нашага рэгіёна".

"Кожная тона - гэта нялёгкая праца. Трэба працаваць ад світання да захаду сонца, не выпусціць ніводнага зернетка. Яшчэ і дажджы перашкаджаюць, але спыняцца нельга - ад нашай работы залежыць агульны каравай", - расказаў механізатар ААТ "Фірма "Кадзіна" Андрэй Мамыкін.

Яшчэ адзін механізатар ААТ "Фірма "Кадзіна" Міхаіл Бадуноў у звычайным жыцці працуе ў сферы ЖКГ машыністам кацельні, а на час уборачнай кампаніі перакваліфікаваўся ў хлебароба. "На час уборкі мяне запрасілі дапамагчы гаспадарцы. Жніво - пара цяжкая, тут нельга заставацца ўбаку, таму я цяпер тут", - расказаў мужчына.

У Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана 93 працэнты плошчы. Валавы збор ураджаю ў бягучым годзе перасягнуў на 230 тыс. т паказчык 2019 года. З 21 раёна вобласці ў 15 ураджайнасць перавысіла 30 ц/га, самы вялікі паказчык у Шклоўскім раёне - 35,8 ц/га.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі