Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 лістапада 2020, 18:11
Віктар Чайчыц

Выказаныя на дыялогавых пляцоўках прапановы - добрая тэма для аналізу

Віктар Чайчыц

Усе прапановы, якія людзі выказваюць на дыялогавых пляцоўках, у далейшым служаць добрымі тэмамі для аналізу. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц у час абласной дыскусійнай пляцоўкі па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў, якая прайшла ў Мінаблвыканкаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзі актывізаваліся. Прапаноў шмат, але ў большасці сваёй яны маюць бытавы і прыватны характар. Насельніцтва гаворыць і аб палітыцы, аднак часцей выказвае меркаванне па тых пытаннях, якія яму блізкія. Але нават калі прапановы датычацца ўсяго толькі, напрыклад, добраўпарадкавання комплексу, дзе людзі пражываюць, гэта важна пачуць і прааналізаваць, знайсці спосаб выкарыстоўваць гэта з карысцю", - падзяліўся меркаваннем Віктар Чайчыц.

Таксама эксперт адзначыў: усе рэкамендацыі ад насельніцтва трэба сур'ёзна і без усялякай спешкі прапрацоўваць, каб не дапусціць парушэнняў.

"Паступае шмат прапаноў па органах кіравання і самакіравання. Часта гучаць меркаванні, што Саветы дэпутатаў поўныя ідэй, але не маюць фінансаў для рэалізацыі праектаў. Звяртаюць увагу і на тое, што не трэба раз'ядноўваць выканаўчую ўладу і самакіраванне, прапануюць зрабіць у адной асобе старшыню савета і райвыканкама. Гэта вельмі сур'ёзныя тэмы, і яны патрабуюць якаснага падыходу", - падкрэсліў Віктар Чайчыц.

На дыскусійнай пляцоўцы кіраўнікі буйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў, недзяржаўнага сектара эканомікі, незалежныя эксперты абмяркоўвалі змяненне Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства, а таксама эканамічныя пытанні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі