Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Леанід Анфімаў

Усмешкі дзяцей - лепшы вынік работы дзяржавы

Меркаванні 26.12.2017 | 15:49
Леанід Анфімаў Леанід Анфімаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю

Лепш за ўсё аб шчырым клопаце дзяржавы аб дзецях-сіротах сведчаць іх усмешкі. Такое меркаванне выказаў 26 снежня старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў у Ждановіцкім дзіцячым доме, які ён наведаў у час рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік КДК расказаў, што ехаў на чарговую сустрэчу ў падшэфны дзіцячы дом з дваякім пачуццём. "З аднаго боку, пачуццё горычы, што ад нейкіх дзяцей адмовіліся бацькі, нейкіх давялося забраць з сям'і. Але таксама перапаўняе радасць, што гэтыя дзеці не выкінуты з жыцця: у гэтым дзіцячым доме ім падарылі душэўнае цяпло, - адзначыў Леанід Анфімаў. - Немагчыма прымусіць дзіця ўсміхацца проста таму, што прыехалі госці. Яны ўсміхаюцца, паколькі акружаны шчырай любоўю і клопатам, таму што ім тут доба, яны шчаслівыя".

Таксама ён падкрэсліў, што асаблівы кантынгент дзяцей, якія па волі лёсу апынуліся ў Ждановіцкім дзіцячым доме, прымушае яго заставацца верным гэтай установе. "Калі я ўпершыню тут пабываў, зразумеў, што заўсёды сюды буду прыязджаць. Вы бачылі адносіны гэтых дзяцей да дарослых - гэта выключная шчырасць і непадробная радасць. Гэта прымушае вяртацца, цягнуцца да такіх дзяцей, якія даросламу чалавеку інстынктыўна давяраюць і імкнуцца пад яго абарону".

Госці, а гэта не толькі кіраўніцтва КДК, але і прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, пераступіўшы парог дзіцячых пакояў, адчулі прыхільнасць дзяцей. Зазірнуўшы ў кожны куток дзіцячага дома, яны пераканаліся, што ў дзяцей тут ёсць усё неабходнае для гарманічнага развіцця. У распараджэнні дзяцей сэнсарны пакой, пакой сацыяльнай адаптацыі, кабінеты настаўнікаў-дэфектолагаў, фізкультурная зала.

Леанід Анфімаў падзякаваў работнікам Ждановіцкага дзіцячага дома за іх вельмі няпростую і высакародную працу і падарыў машыну па ачыстцы агародніны. А выхаванцы дзіцячага дома атрымалі наборы ласункаў і мяккія цацкі.

Абмен падарункамі стаў кульмінацыяй чароўнай казкі, якую падрыхтавалі разам педагогі і дзеці. Яны з гасцямі вадзілі карагоды вакол галоўнай ёлкі. Радасныя твары і непасрэднасць дзяцей прымусілі дарослых на час забыць аб клопатах і паверыць у цуды. Паколькі і тыя, і іншыя могуць адзін для аднаго стаць сапраўднымі чараўнікамі, падарыўшы ўсмешкі, любоў і сям'ю. Дарэчы, яе за 2017 год знайшлі тры хлопчыкі: аднаго ўсынавілі, яшчэ дваіх забралі ў апякунскую і прыёмную сем'і.

Цяпер у Ждановіцкім дзіцячым доме знайшлі цяпло і ўтульнасць 24 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце з 3 да 7 гадоў (4 сіраты і 20 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў). Як адзначыла дырэктар установы Тамара Красоўская, з моманту адкрыцця дашкольнай установы (у 1981 годзе) 51 выхаванец быў уладкаваны ў сем'і.

Удзел работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ў навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" стаў добрай традыцыяй. За гэтыя гады, зыходзячы з пажаданняў падшэфных, для ўстановы за кошт асабістых сродкаў работнікаў Камітэта дзяржкантролю былі куплены дываны, тэлевізар, пральная машына, пыласосы. І гэта не лічачы салодкіх падарункаў.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі 11 снежня і прадоўжыцца па 10 студзеня. Дабрачынны марафон праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2018 года ў Беларусі налічвалася 8501,6 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна с плошчай Аўстрыі.