Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 кастрычніка 2020, 16:54
Рыгор Бысюк

Усебеларускі народны сход варта замацаваць у Канстытуцыі як значны форум

Рыгор Бысюк
Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

Статус Усебеларускага народнага сходу як форуму, на якім абмяркоўваюцца самыя важныя пытанні развіцця краіны, варта замацаваць у Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў у час круглага стала па актуальных пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгор Бысюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ужо склалася такая традыцыя: самыя важныя пытанні развіцця дзяржавы, краіны абмяркоўваць на Усебеларускім народным сходзе - прадстаўнікамі розных слаёў грамадства, рухаў, арганізацый. Практыка паказала, што гэта дастаткова сур'ёзны форум. Таму, калі гэта ўжо і традыцыя (спадзяюся, так будзе і далей прадаўжацца), напэўна, яго варта замацаваць у Канстытуцыі", - адзначыў Рыгор Бысюк.

Паводле яго слоў, яшчэ раней пытанні канстытуцыйнай рэформы абмяркоўваліся ў калектыве мемарыяльнага комплексу. У тым ліку прагучала прапанова адносна статусу Усебеларускага народнага сходу. "Гэта пазыцыя мая і некаторых членаў калектыву мемарыяла. Я думаю, некаторыя прапановы, якія на дыялогавых пляцоўках уносяць жыхары Брэста, знойдуць водгук на чарговым Усебеларускім народным сходзе", - сказаў дырэктар мемарыяла.

Круглы стол на тэму канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, што адбыўся ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, прадоўжыў серыю панэльных дыскусій па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У якасці экспертаў на дыялогавай пляцоўцы выступілі вучоныя гісторыкі і юрысты з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутаты.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі